Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Мінску 38-гадовага мужчыну, які ў сваёй кватэры вырошчваў нарказмяшчальныя расліны. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Абследуючы жыллё, у якім мужчына жыве са сваёй маці, супрацоўнікі міліцыі выявілі спецыяльна абсталяваны пакой для ігры на музычных інструментах. У ім знайшлі два гаршкі з глебай і нарказмяшчальнымі раслінамі, а таксама электронныя шалі, лямпу, вентылятар, вугальны фільтр, гофру і вымяральнікі.
Акрамя гэтага, у абутковай скрынцы захоўвалася каля 320 грамаў высушанай марыхуаны. Паводле мужчыны, насенне нарказмяшчальных раслін ён знайшоў каля рэчкі падчас адпачынку на прыродзе і вырошчваў іх для асабістага спажывання.
Па гэтым факце следчыя распачалі крымінальную справу.