Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стала вядома, хто здзейсніў маштабную кібератаку на X. Маск сцвярджаў, што сляды вядуць ва Украіну
  2. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
  3. Кремль молчит, а СМИ не знают, как освещать — как в России Z-сообщество и пропаганда отреагировали на итоги встречи Украины и США
  4. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  5. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  6. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  7. В Беларуси дорожает автомобильное топливо. На этот раз не на копейку
  8. Карпянкоў патлумачыў, чаму дроны «часам падаюць на тэрыторыі Беларусі», — ясней не стала
  9. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  10. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  11. Большасць людзей у свеце дыхае брудным паветрам. Нормам СААЗ адпавядаюць толькі сем краін
  12. КГК пожаловался Лукашенко на торговые сети, которые создают свои пекарни и конкурируют с хлебозаводами
  13. Сталіца Расіі зазнала самую маштабную атаку беспілотнікаў з пачатку вайны
  14. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
  15. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  16. Зеленский высказался по ситуации в Курской области


25 сакавіка, у гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, беларусы па ўсім свеце адзначаюць Дзень Волі. Са святам ужо павіншавала лідар дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская. Сваё віншаванне беларусам апублікаваў і полк Кастуся Каліноўскага. Ад імя байцоў падраздзялення з прамовай выступіў камандзір палка — Кіт.

Камандзір палка Каліноўскага "Кіт" выступіў з прамовай да Дня Волі 25 сакавіка 2023 года. Скрыншот відэа
Камандзір палка Каліноўскага Кіт выступіў з прамовай да Дня Волі 25 сакавіка 2023 года. Скрыншот відэа

— Сто пяць гадоў таму нашы смелыя продкі змаглі сказаць сваё слова. Змаглі заявіць аб тым, што беларусы маюць права на незалежную ва ўсіх сэнсах дзяржаву. І вось ужо 105 гадоў барацьба за гэтую дзяржаву працягваецца. Полк Каліноўскага са зброяй у руках працягвае гэтае змаганне.

Мы кажам у нашым зароку на вернасць Беларусі: «Хай рукі мае сціскаюць зброю, пакуль шыбеніцы не скончаць сціскаць шыі сыноў тваіх». Мы сціскаем у руках зброю — вы надаяце набоі.

У гэты святочны дзень мы ўдзячныя вам за тое, што можам працягваць барацьбу за вызваленне. З такім надзейным тылам мы як стаялі, так і будзем стаяць.

Наша агульная мэта — Беларусь. Беларусь свабодная, незалежная і дэмакратычная. Наша агульная мэта — Беларусь шчаслівая. І мы дойдзем да Беларусі і скажам разам: «Жыве Беларусь!»

Яшчэ адно агульнае віншаванне апублікавалі ў тэлеграм-канале палка Каліноўскага. Да святочнага дня байцы разам з Вольным хорам заспявалі гімн «Пагоня».

«Гэта вялікае свята для ўсіх беларусаў па ўсім свеце, а для нас яшчэ і знакавае. Менавіта 25 сакавіка ў Кіеве, пад кананаду расейскіх войскаў, тады яшчэ батальён Каліноўскага прыняў свой першы зарок на вернасць Беларусі і беларускаму народу. А праз год мы ўжо атрымалі ўзнагароды з рук Рады БНР — першыя баявыя ўзнагароды за стагоддзі! Мы з гонарам лічым сябе спадкаемцамі тых, хто больш за сто гадоў таму, пад акупацыяй, заявіў пра незалежную Беларусь. Заявіў аб тым, што беларусы могуць і павінны мець сваю дзяржаву…

Аднак не ўсе з гэтым згодны. Нас спрабавалі і спрабуюць сцерці з зямлі. Спрабуюць сцерці нашу беларускасць, спрабуюць сцерці нацыю, спрабуюць сцерці волю, спрабуюць сцерці гонар нашага народа. Спрабуюць гэта зараз. За стагоддзі мы праходзілі войны, катаванні, выгнанні, расстрэлы і голад. Але мы заўсёды працягваемся. Мы працягваемся ў песнях і творах нашых пісьменнікаў, у адкрыццях нашых навукоўцаў, у перамогах нашых спартсменаў, у працавітасці нашых людзей і ў мужнасці нашых ваяроў.

І што б ні было, мы ідзём да нашай свабоды! Так, часам кошт нашай свабоды — гэта жыццё… Але мы гатовыя плаціць гэты кошт!

Пакуль мы жывём — Жыве Беларусь!»