Агулам 37 дзяржаў маюць непагашаную пазычанасць перад расійскімі крэдыторамі. Найбуйнейшая з іх — у Беларусі. Такія звесткі прыводзіць РБК са спасылкай на штогадовую публікацыю Сусветнага банка па пазыковай статыстыцы краін, якія развіваюцца.
Сусветны банк публікуе звесткі на канец менавіта 2022 года, бо збірае гэтыя звесткі ў краін-даўжнікоў, — яны перадаюцца іх міністэрствамі фінансаў і цэнтральнымі банкамі, але крыніцамі таксама выступаюць Банк міжнародных разлікаў і «рынкавыя звесткі». Не ўсе звесткі перадаюцца актуальнымі.
Найбуйнейшымі даўжнікамі Расіі на канец 2022 года былі:
- Беларусь — 8,24 млрд даляраў;
- Бангладэш — 5,86 млрд даляраў;
- Індыя — 3,75 млрд даляраў;
- Егіпет — 1,82 млрд даляраў;
- В’етнам — 1,39 млрд даляраў.
У 2022 годзе, як вынікае са звестак СБ, расійскія крэдыторы далі суверэнным і квазісуверэнным (пад дзяржгарантыі) пазычальнікам прыкладна 4,26 млрд даляраў, у тым ліку 1,3 млрд — Беларусі.
Як піша СБ, у складзе дзяржаўнай і гарантаванай дзяржавай пазычанасці Беларусі 43% забяспечвае Расія.
Летась Беларусь таксама была найбуйнейшай даўжніцай Расіі.
Чытайце таксама