Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  2. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  3. Большасць людзей у свеце дыхае брудным паветрам. Нормам СААЗ адпавядаюць толькі сем краін
  4. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  5. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  6. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  7. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  8. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  9. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  10. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  11. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  12. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  13. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  14. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  15. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  16. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  17. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
Читать по-русски


У Мінабароны Расіі заявілі, што пад Бахмутам знішчылі аўтамабільны пуцеправод, праз які УСУ перакідвалі ў горад падмацаванні. Ва ўкраінскім Генштабе паведамілі, што расійскія войскі на Бахмуцкім напрамку беспаспяхова спрабавалі наступаць у кірунку населенага пункта Іванаўскае. У амерыканскім Інстытуце па вывучэнні вайны лічаць, што Крэмль рыхтуе аперацыю па дыскрэдытацыі Прыгожына, але наўрад ці будзе чапаць яго, пакуль сілы ПВК ваююць у Бахмуце.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 447-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: Пабілі тры пункты кіравання расійскіх войскаў

За мінулыя суткі расійскія войскі нанеслі масіраваны ракетны ўдар па Украіне, 48 авіяцыйных удараў і правялі больш за 50 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню. Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы.

— Расійскія сілы канцэнтруюць асноўныя намаганні на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім напрамках. За мінулыя суткі на названых участках фронту было 49 баявых сутыкненняў. У эпіцэнтры баявых дзеянняў па-ранейшаму застаюцца Бахмут і Мар'інка.

— На Северскім і Слабажанскім напрамках з мінамётаў і артылерыі расіяне абстралялі 19 населеных пунктаў Чарнігаўскай, Сумскай і Харкаўскай абласцей.

— На Купянскім напрамку расійскія войскі не спыняюць спробаў палепшыць тактычнае становішча. За мінулыя суткі яны вялі беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў раёнах Масютаўкі і Навасёлаўскага. Нанеслі авіяцыйны ўдар у раёне Кіслоўкі. Артылерыйскім і мінамётным абстрэлам падвергліся 14 населеных пунктаў Харкаўскай і Луганскай абласцей.

— На Ліманскім напрамку за мінулыя суткі праціўнік наступальных дзеянняў не праводзіў. Нанёс авіяцыйны ўдар у раёне Спірнага. Артылерыйскім абстрэлам падвергліся чатыры населеныя пункты.

— На Бахмуцкім напрамку працягваюцца цяжкія баі за Бахмут. Да таго ж цягам мінулых сутак расійскія войскі беспаспяхова спрабавалі наступаць у кірунку населенага пункта Іванаўскае. Ад абстрэлаў праціўніка пацярпелі 12 населеных пунктаў.

— На Аўдзееўскім напрамку расійскія сілы вялі наступальныя дзеянні паблізу Аўдзееўкі, поспеху не мелі. Расіяне нанеслі авіяцыйны ўдар па Аўдзееўцы, абстралялі з артылерыі пяць населеных пунктаў Данецкай вобласці.

— На Мар'інскім напрамку падраздзяленні Сіл абароны адбілі шматлікія атакі праціўніка ў раёне горада Мар'інка. Пяць населеных пунктаў падвергліся варожым абстрэлам.

— На Шахцёрскім напрамку за мінулыя суткі праціўнік абстраляў чатыры населеныя пункты.

— На Запарожскім і Херсонскім напрамках расійскія войскі працягваюць весці абарончыя дзеянні. Нанеслі авіяцыйныя ўдары па чатырох населеных пунктах, абстралялі 13 населеных пунктаў Данецкай, Запарожскай, Днепрапятроўскай вобласці, а таксама горад Херсон.

— Авіяцыя Сіл абароны нанесла дзевяць удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу і ваеннай тэхнікі, а таксама сем — па зенітна-ракетных комплексах праціўніка.

— Знішчаныя шэсць ударных БПЛА розных тыпаў.

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі пабілі тры пункты кіравання, пяць раёнаў канцэнтрацыі жывой сілы, чатыры артылерыйскія падраздзяленні на агнявых пазіцыях, зенітна-ракетны комплекс, пяць станцый радыёэлектроннай барацьбы, а таксама склад боепрыпасаў расійскіх войскаў.

«Праціўнік працягвае цынічна выкарыстоўваць навучальныя ўстановы часова акупаваных населеных пунктаў у сваіх мэтах. Так, будынкі адной з мясцовых школ горада Ясінаватая Данецкай вобласці расійскія акупанты выкарыстоўваюць для размяшчэння асабовага складу. У двары школы схаваная ваенная тэхніка, падвальныя памяшканні служаць сховішчамі», — заявілі ў Генштабе.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Мінабароны РФ: Збілі Су-24 і Су-25 Паветраных сіл Украіны

«Сёння ўначы Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі нанеслі канцэтраваны ўдар высокадакладнай зброяй вялікай далёкасці паветранага і марскога базавання па пунктах дыслакацыі падраздзяленняў УСУ, а таксама месцах захоўвання боепрыпасаў, узбраення і ваеннай тэхнікі, дастаўленых з заходніх краін», — заявілі ў Міністэрстве абароны Расіі.

Там сцвярджаюць, што мэта ўдару была дасягнутая, усе прызначаныя аб’екты пабітыя. Гіпергукавым ракетным комплексам «Кінжал» у Кіеве пабіты зенітна-ракетны комплекс Patriot, заявілі ў Мінабароны. (Нагадаем, галоўнакамандуючы УСУ сёння паведаміў, што ўсе выпушчаныя па Кіеве ракеты, у тым ліку «Кінжал», былі збітыя ўкраінскай СПА.)

— На Купянскім напрамку ўдарамі авіяцыі і агнём артылерыі Заходняй групоўкі войскаў пабітыя жывая сіла і тэхніка УСУ ў раёнах населеных пунктаў Навамлынск і Кіслоўка Харкаўскай вобласці. У раёнах населеных пунктаў Цімкаўка, Масютаўка, Катляроўка Харкаўскай вобласці, Навасёлаўскае і Стальмахоўка Луганскай вобласці спыненыя дзеянні пяці ўкраінскіх дыверсійна-разведвальных груп.

Агульныя страты УСУ за суткі склалі да 60 вайскоўцаў і чатыры аўтамабілі.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку авіяцыяй, агнём артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм групоўкі войскаў «Цэнтр» нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Неўскае, Чырвоная Дзіброва Луганскай і Грыгораўка Данецкай абласцей. За суткі на гэтым напрамку знішчаныя да 65 украінскіх вайскоўцаў, дзве баявыя машыны пяхоты, а таксама самаходная артылерыйская ўстаноўка «Акацыя».

— На Данецкім напрамку штурмавыя атрады працягвалі весці наступальныя дзеянні ў заходніх кварталах Бахмута. Падраздзяленні Паўднёвай групоўкі войскаў стрымлівалі ўкраінскія сілы, прыкрываючы флангі штурмавых атрадаў.

Самая цяжкая абстаноўка складвалася ў раёне населенага пункта Краснае Данецкай вобласці (так у РФ называюць вёску Іванаўскае), дзе падраздзяленні 4-й мотастралковай брыгады за суткі адбілі дзесяць атак УСУ.

Авіяцыяй, агнём артылерыі Паўднёвай групоўкі войскаў пабітыя падраздзяленні праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Часаў Яр і Багданаўка. У раёне населенага пункта Краснае авіяцыйным ударам разбураны аўтамабільны пуцеправод, праз які перакідваліся падмацаванні праціўніка ў Бахмут.

Агульныя страты УСУ на Данецкім напрамку за суткі склалі да 215 вайскоўцаў, пяць баявых браніраваных машын, сем аўтамабіляў, а таксама гаўбіцы «Мста-Б» і Д-30.

— На Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках ударамі авіяцыі і агнём артылерыі групоўкі войскаў «Усход» нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Шаўчэнкі, Вялікая Навасёлка Данецкай вобласці, а таксама Малінаўка, Чырвонае, Белагор’е і Новаданілаўка Запарожскай вобласці. У раёне населенага пункта Ураджайнае Данецкай вобласці спыненыя дзеянні ўкраінскай дыверсійна-разведвальнай групы.

За суткі на гэтых напрамках страты УСУ склалі да 135 вайскоўцаў, тры аўтамабілі, дзве гаўбіцы «Мста-Б», а таксама самаходная артылерыйская ўстаноўка «Акацыя».

— На Херсонскім напрамку ў выніку агнявога паражэння за суткі знішчаныя да 25 украінскіх вайскоўцаў, самаходная артылерыйская ўстаноўка «Акацыя», а таксама пяць аўтамабіляў.

Усяго за суткі, паводле МА РФ, пабітыя 75 артылерыйскіх падраздзяленняў, жывая сіла і ваенная тэхніка УСУ ў 102 раёнах. Знішчальнай авіяцыяй збітыя самалёты Су-24 і Су-25 Паветраных сіл Украіны. Сродкамі СПА перахопленыя сем крылатых ракет вялікай далёкасці Storm Shadow, тры супрацьрадыёлакацыйныя ракеты HARM, а таксама сем рэактыўных снарадаў сістэмы залпавага агню HIMARS. Знішчаныя 22 беспілотныя лётныя апараты.

Інстытут па вывучэнні вайны: Прыгожына могуць дыскрэдытаваць як здрадніка

Крэмль наўрад ці наважыцца зняць Прыгожына найбліжэйшым часам, але можа ўзмацніць спробы дыскрэдытаваць яго як здрадніка. Пра гэта гаворыцца ў свежай справаздачы амерыканскага Інстытута па вывучэнні вайны. Аналітыкі аналізуюць уцечку разведдадзеных ЗША, пра якія расказала The Washington Post. Выданне напісала, што Яўген Прыгожын нібыта прапаноўваў украінскай разведцы раскрыць месцазнаходжанне расійскіх пазіцый у абмен на захоп Бахмута, але ГУР адхіліла гэтую прапанову, бо не давярае ўладальніку ПВК Вагнера. The Washington Post 13 траўня апублікавала інтэрв'ю з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, у якім той не пацвердзіў кантактаў Украіны з Прыгожыным.

У ISW таксама адзначаюць, што сам Прыгожын даволі саркастычна пракаментаваў гэтую інфармацыю, прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што, хоць не можа каментаваць інфармацыю, яна «выглядае як чарговая містыфікацыя».

Спробы Прыгожына супрацоўнічаць з украінскай разведкай былі б чарговым сведчаннем ягонага варагавання з Міністэрствам абароны Расіі, а не атакай на Уладзіміра Пуціна, мяркуюць эксперты. ISW нагадвае, што яшчэ ў сакавіку казаў пра тое, што Прыгожын спаборнічае з Мінабароны Расіі за добразычлівасць прэзідэнта РФ, але ненаўмысна ўстрывожыў яго сваімі ваенна-палітычнымі амбіцыямі. Заяўлены Прыгожыным кантакт з украінскай разведкай, імаверна, быў часткай спробы заваяваць ласку Пуціна, фактычна спрыяючы хуткай перамозе «Вагнера» ў Бахмуце і адначасова наносячы ўдар па рэпутацыі расійскіх узброеных сіл.

У Інстытуце лічаць, што ў Крамлі, імаверна, падазравалі пра кантакты Прыгожына з украінскай разведкай, таму артыкул у The Washington Post не стаў для іх чымсьці шакавальным. Разам з тым, Крэмль, імаверна, рыхтуе інфармацыйную аперацыю для публічнай дыскрэдытацыі Прыгожына як здрадніка. Эксперты таксама спасылаюцца на ананімныя крыніцы, якія паведамілі, што Крэмль наўрад ці будзе пагражаць Прыгожыну, пакуль сілы Вагнера знаходзяцца на перадавой. Адхіленне Прыгожына парушыла б пазіцыі расіян у Бахмуце, а на такую рызыку Пуцін наўрад ці пойдзе, заяўляюць яны. Крэмль таксама не можа лёгка публічна адхіліць і замяніць Прыгожына на пасадзе фактычнага кіраўніка ПВК Вагнера, бо гэта прыватная кампанія. Каб вывесці ПВК Вагнера з-пад кантролю Прыгожына, па іроніі лёсу спатрэбілася б усталяваць непасрэдны кантроль Крамля над групай наймітаў, ад якой Пуцін з усіх сіл імкнецца захоўваць фармальную дыстанцыю, кажуць аналітыкі.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • расійскія крыніцы сцвярджалі, што расійскія войскі захапілі Масютоўку ў Харкаўскай вобласці і ўсталявалі плацдарм на заходнім беразе ракі Аскол, але візуальнага пацверджання гэтага ISW не назіраў;

  • украінскія афіцыйныя асобы прызналі абмежаваныя поспехі УСУ падчас нядаўніх лакальных контратак у Бахмуце і яго ваколіцах;

  • расійскія сілы працягвалі наносіць наземныя ўдары ў раёне Бахмута і праводзілі абмежаваныя наступальныя аперацыі ў раёне Данецка;
  • украінская разведка паведаміла, што каля 152 тысяч расійскіх вайскоўцаў прыцягнутыя да абаронных дзеянняў на поўдні Украіны напярэдадні магчымага контрнаступлення ўкраінскіх войскаў;

  • расійскія ўлады працягваюць спробы выкарыстоўваць мігрантаў і стымуляваць замежнікаў да праходжання вайсковай службы па кантракце;
  • расійскія афіцыйныя асобы і акупацыйныя ўлады працягваюць ставіць умовы для гвалтоўнага перасялення ўкраінцаў з акупаваных тэрыторый у Расію;
  • Аляксандр Лукашэнка 15 траўня заслухаў даклады беларускіх генералаў, з’явіўшыся пасля здагадак наконт яго магчымай хваробы ці смерці.