«Крыніцы высокага ўзроўню». Спыталі ў Сахашчыка, адкуль у яго інфармацыя пра бліцкрыг Расіі «на Вільнюс» і выкарыстанне ядзернай зброі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык, выступаючы на мітынгу з нагоды Дня Волі ў Варшаве, заявіў, што Беларусь і Расія рыхтуюцца да выкарыстання ядзернай зброі і «бліцкрыгу на Вільнюс». «Люстэрка» звязалася з былым вайскоўцам і даведалася, калі рыхтуецца напад і адкуль у яго такая інфармацыя.

Представитель ОПК по обороне и национальной безопасности Валерий Сахащик во время сайд-ивента по Беларуси в рамках саммита НАТО. Вильнюс, 11 июля 2023 года. Фото: пресс-служба Светланы Тихановской
Прадстаўнік АПК па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык падчас сайд-івэнту па Беларусі ў межах саміту NATO. Вільнюс, 11 ліпеня 2023 года. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Адказваючы на пытанне «Люстэрка», Валерый Сахашчык адзначыў, што інфармацыю пра падрыхтоўку да выкарыстання ядзернай зброі з боку Расіі і Беларусі ён атрымаў ад «крыніц высокага ўзроўню».

— Я наогул сістэмна займаюся зборам, аналізам і абагульненнем інфармацыі з розных крыніц, — заявіў былы вайсковец. — Калі вы хочаце, каб я вам назваў крыніцы, то я гэтага не зраблю. Але ў мяне ёсць дастаткова падставаў для таго, каб казаць, што гэтыя планы цалкам рэальныя. Над імі цяпер працуюць.

Паводле Валерыя Сахашчыка, бліцкрыг на Вільнюс з выкарыстаннем ядзернай зброі можа адбыцца ўжо летам 2024 года.

— Ёсць шэраг фактараў, якія паўплываюць на тэрміны. Я думаю, што гэта можа быць, напрыклад, ліпень-жнівень, — сказаў ён.

Паводле прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі, атрыманую інфармацыю ён ужо абмяркоўваў «з калегамі з міністэрстваў абароны некалькіх еўрапейскіх краін».

— Людзі ўспрымаюць яе досыць сур’ёзна, — упэўнены палітык.

Агучыць гэтыя звесткі публічна Сахашчык вырашыў таму, што яго «магчымасці ўплываць на сітуацыю досыць абмежаваныя».

— Я лічу, што публічнае абвяшчэнне прыцягне ўвагу. Людзі пачнуць неяк думаць над гэтым і рэагаваць. Ну і павысяцца шанцы перадухіліць такі сцэнар развіцця падзей, — упэўнены прадстаўнік АПК па абароне і нацыянальнай бяспецы.

Чытайце таксама