З 12 красавіка ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

З 12 красавіка ўзровень максімальных рознічных цэн на маторнае паліва на АЗС павялічыцца на 2 капейкі, паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

Фото: "Белнефтехим"
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: «Белнафтахім»

Цана аўтабензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 2,44 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 2,54 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 2,76 рубля, дызельнага паліва — 2,54 рубля.

Нагадаем, раней «Белнафтахім» паведаміў пра паэтапнае павелічэнні цэн на 16 капеек за літр, з крокам па дзве капейкі на тыдзень.

Тады ў ведамстве расказалі, што рашэнне пра планавае паэтапнае карэктаванне цэн на нафтапрадукты прынятае з улікам «усебаковай ацэнкі эканамічнай сітуацыі, кан’юнктуры рынку нафты і нафтапрадуктаў у сумежных дзяржавах».